Bahá'í Prayers

Беларускі : Кароткая абавязковая малітва

Permanent Link

 

*(Творыцца штосуткі паміж поўднем і захадам сонца)

Я сведчу, о мой Божа, што Ты стварыў мяне, каб я спазнаў Цябе і пакланяўся Табе. Сведчу ў гэты час пра немач сваю і Тваю моц, пра беднасць сваю і Тваё багацце.

Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Памочніка ў небяспецы, Самаіснага.